Напярэдадні гэтай даты выхаванцы ДУА "Яслі-сад №96 г. Гомеля" наведалі дзіцячую бібліятэку (пр. Леніна, 12) і цэнтральную гарадскую бібліятэку ім. А.І.Герцэна (вул.Савецкая, 26), дзе пазнаёміліся з кніжнымі выставамі, прысвечанымі роднай мове.
Паглыбілі і пашырылі свае веды дзеці падчас тэматычнага мерапрыемства "Свята роднай мовы": хлопчыкі і дзяўчынкі прыбраліся ў нацыянальныя касцюмы і наведалі беларускую гасціную, дзе разгледзелі выставу дзіцячай беларускай літаратуры "Гучыць родная мова", правялі квэст-гульню "Мая Радзіма – Беларусь", чыталі кнігі.
Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ею.
Я.Колас