Віншуем з Днем беларускага пісьменства
Сёння ў ДУА "Дзіцячы сад №96 г.Гомеля" прайшло тэматычнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня беларускага пісьменства.
Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.
Дашкольны ўзрост з'яўляецца найбольш спрыяльным для авалодання мовай, таму праведзенае мерапрыемства мае вялікае выхаваўчае значэнне. На працягу свята дзеці слухалі творы беларускіх пісьменнікаў, гулялі ў беларускія народныя гульні, разглядалі кнігі і малюнкі, знаеміліся з мілагучным гучаннем роднай мовы.
Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ею.
Я.Колас