У госці да кніг і беларускага слова!

Дата: 19 февраля в 09:54, Обновлено 20 февраля в 10:02
32 просмотра

Напярэдадні Дня роднай мовы выхаванцы ДУА «Дзіцячы сад № 96 г. Гомеля» здзейснілі займальнае падарожжа ў бібліятэку-філіял № 7 імя Якуба Коласа.
Знаёмства са светам кніг пачалося з самых важных экспазіцый:
дакрануліся да гісторыі ў куточку пісьменнасці Якуба Коласа — так цікава было даведацца, як жыў і тварыў класік;
затрымаліся каля выставы «Мы памятаем». Гэтая памяць сапраўды жыве ў сэрцах, і так важна гаварыць пра гэта з дзецьмі;
шмат увагі было прысвечана духоўнай спадчыне — беларускай кнізе! Разглядалі ілюстрацыі, знаёміліся з героямі любімых казак.
І, вядома ж, якое свята без паэзіі? Дзеці з задавальненнем чыталі вершы на роднай мове — так кранальна і шчыра!

Запрашаем ў падарожжа разам з намі!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.